Прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты ад АГП будзе Яраслаў Раманчук

Источник материала:  
Прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты ад АГП будзе Яраслаў РаманчукСкончылася паседжаньне палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На ім было разгледжана пытаньне аб кандыдаце ў прэзыдэнты ад АГП. Адразу пасьля завяршэньня паседжаньня старшыня партыі Анатоль Лябедзька сказаў, што рашэньне па праграме, а таксама па кандыдату прынятае: гэтым чалавекам будзе Яраслаў Раманчук.
На пытаньне Свабоды, чаму вылучаны менавіта спадар Раманчук, хаця па апытаньню дэлегатаў апошняга з'езда АГП безумоўным лідэрам быў кіраўнік партыі, Анатоль Лябедзька сказаў, што гэтае анкетаваньне, па-першае, не насіла абавязковы характар. А па-другое, - і гэта самае галоўнае – быў ўлічаны той час, калі адбываюцца выбары, а яны адбываюцца падчас фынансавага крызісу. 

У выніку перамогі Раманчука Анатоль Лябедзька зойме пасаду прэм'ер-міністра
"І ў гэты час кандыдатам ў прэзыдэнты павінен вылучацца чалавек, які добра ведае эканоміку, фінансы, чалавек, за плячыма якога ёсьць вялікія напрацоўкі менавіта ў галіне эканомікі. І такім чалавекам зьяўляецца намесьнік старшыні партыі Яраслаў Раманчук. Мы вельмі адказна ставімся да гэтых выбараў, і вось менавіта гэтая адказнасьць і падказала нам, што самым лепшым кандыдатам можа быць Яраслаў Раманчук", - сказаў спадар Лябедзька.

Зараз, пасьля завяршэньня палітсавета, адбудзецца прэзэнтацыя кандыдата і яго праграмы.
Паводле неафіцыйных дадзеных, кандыдатам ад АГП хутчэй за ўсё вылучаць намесьніка старшыні рады партыі Яраслава Раманчука.

"Праграма "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі" — гэта нашы комплексныя прапановы па мадэрнізацыі Беларусі", – гаворыцца ў заяве АГП
←Посол Машкевич возмущен публикацией в «Нашай ніве»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика