31 траўня заплянаванае паседжаньне палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. АГП прэзэнтуе перадвыбарчую праграму і свайго кандыдата ў прэзыдэнты.Паводле неафіцыйных дадзеных, кандыдатам ад АГП хутчэй за ўсё вылучаць намесьніка старшыні рады партыі Яраслава Раманчука.
"Праграма "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі" — гэта нашы комплексныя прапановы па мадэрнізацыі Беларусі", – гаворыцца ў заяве АГП