Аляксандр Лукашэнка адзначае ўзаемнае імкненне Беларусі і Азербайджана да працягу актыўнага дыялога
29.05.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што існуючае ўзаемнае імкненне да прадаўжэння актыўнага беларуска-азербайджанскага дыялога паслужыць трывалай асновай для далейшага развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.