Сідорскі ігнаруе сустрэчу з Пуціным
28.05.2010 13:02
—
Новости Политики
![]() |
itar-tass.com |
Пра гэтае пасяджэнне паведамілі расійскія медыі. РИА Новости са спасылкай на дэпартамент прэс‑службы і інфармацыі расійскага ўрада паведаміла, што прэм’ер Расіі Уладзімір Пуцін разам з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана меркавалі працягнуць перамовы па шэрагу дакументаў, якія рэгляментуюць працу саюзу. Пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана пройдзе падчас рабочай паездкі У.Пуціна 28‑29 траўня ў Санкт‑Пецярбургу.
Прэс‑сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка сказаў карэспандэнту «Свабоды»:
«28—29 траўня ў прэм’ера не запланаваны ўдзел ні ў якіх пасяджэннях у Санкт‑Пецярбургу».Таксама спадар Цімашэнка сказаў, што яму нічога не вядома пра сустрэчу Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна.
«Калі б яна была,то мне пра гэта было б вядома».Радыё Свабода