Затрымалі Крэчку, Вячорку і Пармона
28.05.2010
—
Новости Политики

На плошчы Якуба Коласа а 18-й затрымалі кіраўніка «Моладзі БНФ» Андруся Крэчку. Пазьней насупраць стэлы затрымалі Франка Вячорку і Зьмітра Пармона. Усяго актывістаў сабралася 10 чалавек.
Актывіста Антону Койпіша спэцназавец ударыў у твар.
Вакол актывістаў па газоне езьдзіў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў зь міліцыянтамі. На заўвагу міліцыянтам, што яны псуюць паркавыя расьліны, тыя грубілі ў адказ і казалі, што маюць на гэта права.
Байцы спэцназу заміналі фатаграфаваць падзею карэспандэнту нашага радыё.