Міхалевіч прэзентуе сваю праграму ў Ратушы
27.05.2010 15:15
—
Новости Политики
Палітык Алесь Міхалевіч, які збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, сёння прэзентуе сваю праграму ў мінскай Ратушы, што на плошчы Свабоды. Прэзентацыя пачалася а 15-й.
Нагадаем, Алесь Міхалевіч першым з апазіцыянераў абвесціў, што кідае выклік Аляксандру Лукашэнку. Гэта адбылося яшчэ 27 студзеня 2010 г. Месца для пачатку кампаніі Міхалевіч абраў досыць нечаканае — планетарый у парку Горкага.
СП