БХД і АГП пагадзіліся па працэдуры вылучэння адзінага кандыдата

Источник материала:  
БХД і АГП пагадзіліся па працэдуры вылучэння адзінага кандыдатаБакі дамовіліся, што вылучэнне адзінага адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае прапановы абедзвюх партый.

Вынікам перамоваў, праведзеных паміж Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй стала дасягненне пагаднення аб тым, што вылучэнне Адзінага кандыдата адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае як прапановы БХД, так і АГП.

Нагадаем, згодна прапановы хрысціянскіх дэмакратаў, Адзіным кандыдатам ад незалежніцкіх праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў павінен стаць той, збярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку. АГП прапанавала назваць Адзіным таго, хто пераможа па выніках правядзення першасных выбараў (праймерыз) адначасова ў некалькіх гарадах Беларусі.

←В Конгрессе США будут организованы слушания о ситуации с правами человека в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика