Прыбытак Нацбанка Беларусі ў 2009 годзе склаў Br15,5 млрд
Аляксандр Лукашэнка 25 мая ўказам № 274 зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2009 год.
У мінулым годзе грашова-крэдытная палітыка праводзілася ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год, адзначылі ў прэс-службе. Выкананне асноўных напрамкаў забяспечана, таму што скаардынаваныя дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка далі магчымасць пазбегнуць рэцэсіі, забяспечыць стабільны кошт кошыка замежных валют, устойлівасць банкаўскага сектара, эфектыўнае і бяспечнае функцыянаванне плацежнай сістэмы.
Гадавая справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага банка і яго фінансавую справаздачнасць (з улікам аўдытарскага заключэння). Фінансавая справаздачнасць адлюстроўвае аперацыі Нацыянальнага банка, праведзеныя ім у 2009 годзе, і ўключае гадавы бухгалтарскі баланс, справаздачы аб прыбытку і стратах, аб змяненні капіталу, аб фарміраванні і выкарыстанні фондаў, аб кіраванні долямі (акцыямі) у статутных фондах іншых арганізацый, аб расходах на ўтрыманне Нацыянальнага банка, аб выкананні каштарыса капітальных укладанняў, аб атрыманым прыбытку і яго размеркаванні.
Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка за 2009 год, справаздачы аб прыбытку і стратах за 2009 год пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй — замежным прыватным унітарным аўдытарскім прадпрыемствам "Дэлойт і Туш".
прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.