Беларусь выдзеліць КСАР АДКБ больш за 2 тысячы вайскоўцаў
26.05.2010
—
Новости Политики

26 траўня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ратыфікавала пагадненьне пра Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня АДКБ.
Беларусь падпісала Дакумэнт пра стварэньне КСАР 15 кастрычніка 2009 году.
У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.
Узбэкістан устрымаўся ад падпісаньня дамовы пра стварэньне КСАР.