Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мікалая Дземянцея з 80-годдзем
26.05.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мікалая Дземянцея з 80-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Мікалай Дземянцей — вядомы палітычны і грамадскі дзеяч. Працаваў на розных партыйных пасадах у Віцебскай вобласці, сакратаром ЦК КПБ, быў намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У пачатку 1990-х гадоў узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Менавіта пад яго старшынствам Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.