Бакіеў з’ехаў з Беларусі на адпачынак у Турцыю
24.05.2010 22:11
—
Новости Политики
Зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў пакінуў Беларусі і знаходзіцца на адпачынку ў Турцыі, паведаміла дыпламатычная крыніца ў Маскве. Паводле яе словаў, Бакіеў знаходзіцца на курорце Белек.
Крыніца таксама зазначыла, што невядома колькі часу зойме адпачынак і ці наогул Бакіеў вернецца ў Беларусь, піша газета.ру
Праўда, сёння СМІ распаўсюдзілі словы экс-прэзідэнта пра тое, што ён бы хацеў аддзячыць Беларусі, што яго прытуліла, і прынесці нашай краіне карысць.
У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка пасля таго, як з’ехаў з ахопленага бунтам Кыргызстана ў Казахстан.
nn.by