Мілінкевіч наведвае ЗША
У межах візіту адбудуцца сустрэчы ў Кангрэсе, Дзяржаўным дэпартаменце і арганізацыях, якія працуюць з Беларуссю. У прыватнасці, запланаваныя сустрэчы з былымі кандыдатамі ў прэзідэнты сенатарам-дэмакратам Джонам Керы і сенатарам-рэспубліканцам Джонам Маккейнам.
Аляксандр Мілінкевіч таксама правядзе перамовы з дыпламатамі Дзярждэпартаменту, на якіх будзе прысутнічаць былая амабасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, адказная за прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце.
Будуць праведзеныя перамовы з кіраўніцтвам Нацыяльнага дэмакратычнага інстытуту (NDI), Нацыянальнай фундацыі дзеля дэмакратыі (NED), Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (IRI) і «Дому Свабоды» (Freedom House).
Лідэр Руху «За Свабоду» наведае таксама Нью-Ёрк, дзе запланаваная сустрэча ў прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ЗША.
Перад Мілінкевічам у Вашынгтоне пабываў каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саннікаў.
МБ