Хрысціянскія дэмакраты ўтварылі моладзевую арганізацыю
24.05.2010
—
Новости Политики
22 траўня ў Менску адбыўся ўстаноўчы з’езд моладзевай арганізацыі БХД «Моладзь БХД — Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты».
З’езд пачаўся малітвай «Ойча наш» і выкананнем гімна «Магутны божа». Удзел у форуме ўзялі больш за 50 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама запрошаныя госці.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў з’езду выступілі кіраўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец і Аляксей Шэін, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, кіраўнік «Маладых дэмакратаў» Міхась Пашкевіч, Франак Вячорка, а таксама кіраўнікі моладзевай фракцыі Партыі хрысціянскіх дэмакратаў з Нідэрландаў «Перспектыва».
Як адзначыў Віталь Рымашэўскі: «Мы не можам аддаваць нашу моладзь, якая будзе будаваць незалежную Беларусь, на водкуп іншым сілам, якія часта не зацікаўленыя ў незалежнасці Беларусі. Ёсць шмат моладзевых арганізацый, у іх ліку БРСМ, піянерскія арганізацыі, камсамол і іншыя, якія жывуць не па хрысціянскіх прынцыпах і, на маю думку, з’яўляюцца хлуслівымі, разбэшчанымі, дэструктыўнымі і таталітарнымі», — заявіў Рымашэўскі. Паводле яго слоў, моладзь БХД павінна стаць моцнай альтэрнатывай падобным арганізацыям.
«Хрыстос сказаў: не мір, а меч я прынёс на гэтую зямлю. Таму мы павінны быць цвёрдым і, бескампраміснымі ў змаганні за Беларусь і за хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці.
На з’ездзе былі абраныя кіруючыя органы рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, прыняты статут і стратэгія дзеянняў арганізацыі на бліжэйшы час. Старшынём Моладзі БХД — Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў на безальтэрнатыўнай аснове абраная Любоў Каменева, ейнымі намеснікамі сталі Зміцер Трафімчук (Баранавічы) і Дзяніс Кобрусеў (Менск). У склад Нацыянальнай Рады аб’яднання ўвайшлі 13 чалавек, 10 з якіх — прадстаўнікі рэгіёнаў.