Гарачая лінія Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

Источник материала:  

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў перыяд з 01.06.2010 па 02.07.2010 па тэлефонах 284 13 38, 202 11 57, 284 03 42 будзе праводзіцца "гарачая лінія" з насельніцтвам вобласці па пытаннях, якія датычацца жыццядзейнасці Барысаўскага раёна. Па гэтых тэлефонах вы можаце паведаміць пра існуючыя праблемы ў Барысаўскім раёне і магчымых шляхах іх вырашэння, недахопы ў працы службовых асобаў органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый пры вырашэнні вашых надзённых праблем, факты валакіты і бюракратызму пры разглядзе зваротаў, выпадкі незаконнага і неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці, разбазарвання дзяржаўнай уласнасці, іншыя парушэнні і злоўжыванні.

Нас таксама цікавяць звесткі пра нядбайнае стаўленне да зямельных і прыродных рэсурсаў (уключаючы незахаванне культуры землекарыстання), нерацыянальнае расходаванне дзяржаўных сродкаў і ўласнасці, неналежнае выкананне Дырэктывы Кіраўніка дзяржавы аб эканоміі і беражлівасці, факты вытворчасці і рэалізацыі няякаснай прадукцыі, працы са стратамі і на склад і інш.

Будзем удзячныя за ўнесеныя прапановы па ўдасканаленні працы мясцовых органаў улады і па паляпшэнні ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага рэгіёна.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

←Евросоюз выразил глубокую озабоченность обысками в рамках действий против кампании "Говори правду!"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика