У Беларусi ўрэгуляваны пытаннi вядзення банка звестак аб грамадзянах, права на выезд якiх часова абмежавана

Источник материала:  

У Беларусi да ўступлення ў сiлу адпаведнага закона ўрэгуляваны пытаннi, звязаныя з парадкам прыняцця кампетэнтнымi органамi рашэнняў у адносiнах да грамадзян, звесткi аб якiх унесены ў банк даных аб грамадзянах нашай краiны, права на выезд якiх часова абмежавана. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпiсаў указ № 271 "Аб некаторых пытаннях вядзення банка даных аб грамадзянах Рэспублiкi Беларусь, права на выезд якiх з Рэспублiкi Беларусь часова абмежавана".

Дакумент накiраваны на карэкцiроўку шэрагу актаў Прэзiдэнта ў сувязi з прыняццем закона ад 20 верасня 2009 года "Аб парадку выезду з Рэспублiкi Беларусь i ўезду ў Рэспублiку Беларусь грамадзян Рэспублiкi Беларусь".

Уносяцца змяненнi i дапаўненнi ў наступныя акты кiраўнiка дзяржавы:

ва ўказ ад 19 лютага 1996 года № 82 "Аб зацвярджэннi Консульскага статута Рэспублiкi Беларусь", у тым лiку ў частцы прадастаўлення консулу права на прыняцце рашэнняў па пытаннях афармлення пастаяннага пражывання за межамi Рэспублiкi Беларусь беларускiх грамадзян, якiя выехалi з Беларусi для часовага знаходжання за яе межамi;

ва ўказ ад 17 снежня 2007 года № 643 "Аб спрашчэннi парадку выезду з Рэспублiкi Беларусь" у частцы выкладання ў новай рэдакцыi палажэння аб банку звестак аб грамадзянах Беларусi, права на выезд якiх з Беларусi часова абмежавана, у сувязi са змяненнем парадку ўнясення ў банк даных звестак, яго вядзення i выкарыстання;

ва ўказ ад 3 чэрвеня 2008 года № 294 "Аб дакументаваннi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" у частцы ўстанаўлення дадатковых падстаў для адмовы ў выдачы пашпарта для пастаяннага пражывання за межамi Рэспублiкi Беларусь, якiмi з'яўляюцца прыняцце дзяржаўнымi органамi i iншымi юрыдычнымi асобамi рашэнняў аб часовым абмежаваннi права грамадзян на выезд з Рэспублiкi Беларусь i невыкананне грамадзянамi абавязкаў, прадугледжаных законам (напрыклад, невыкананне падатковых, алiментных абавязацельстваў). Акрамя таго, удакладняецца парадак выдачы i абмену пашпарта грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя жадаюць выехаць на пастаяннае жыхарства за межы рэспублiкi або аформiць пастаяннае пражыванне за межамi Беларусi (для тых, хто часова знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь).

←Евросоюз выразил глубокую озабоченность обысками в рамках действий против кампании "Говори правду!"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика