У Брэсце ператрус на кватэры каардынатара
18.05.2010 13:31
—
Новости Политики
У Брэсце адбываецца ператрус на кватэры каардынатара грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Арцёма Церашанка, паведаміў «НН» супрацоўнік «Брестской газеты» Станіслаў Кошэнаў.
Да Церашанка міліцыя прыйшла а 12:40. Ператрус праводзіцца па крымінальнай справе, заведзенай Ленінскім РУУС Мінска. Разам з актывістам у кватэры зараз знаходзяцца ягоныя бацькі.
ЗП