«Newsweek»: Крэмль на выбарах падтрымае Саннікава

Источник материала:  
14.05.2010 12:49 — Новости Политики
Сенсацыйную заяву зрабіў амерыканскі часопіс «Newsweek»: Крэмль вызначыўся, якога кандыдата будзе падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

{FOTOS}

Праз пяць гадоў пасля «каляровых» рэвалюцыяў, якія ахапілі краіны былога СССР, у Крамля, нарэшце, з"явіўся шанец узяць рэванш, піша «Newsweek».

Магчыма, па хуткім часе расейскія ўлады здолеюць зрынуць яшчэ двух кіраўнікоў суседніх дзяржаваў -- Міхаіла Саакашвілі і Аляксандра Лукашэнку, не выключаюць журналісты.

На думку выдання, маюцца ўжо і адчувальныя вынікі: змена ўлады ва Украіне і Кыргызстане. Нельга сказаць, каб Масква была адзіным архітэктарам змены ўлады ў гэтых краінах, але, безумоўна, адыграла ключавую ролю, адзначае выданне. Гэтыя стратэгічныя перамогі натхняюць Крэмль на новыя спробы змяніць рэжым у краінах, якія ў Расеі завуць «блізкім замежжам».

Мэтай №1, на думку часопіса, з"яўляецца Грузія з яе пранатаўскім прэзідэнтам Саакашвілі. Расейскі палітолаг Сяргей Маркаў заяўляе, што Масква рыхтуе ў Грузіі «другі Бішкек». І, хаця, гэта гучыць як выхвалянне, зярнятка праўды ў заявах пракрамлёўскага дэпутата ўсё ж ёсць, піша выданне.

Крэмль застаецца верны сваёй стратэгіі - ствараць і ўзмацняць групоўкі, якія выступаюць супраць яго ворагаў, адзначае часопіс.

Наступнай у спісе цалкам можа стаць Беларусь, піша «Newsweek», дзе Крэмль знайшоў свайго чалавека - мясцовага апазіцыянера Андрэя Саннікава. Паводле ацэнкі часопіса, ён не занадта блізкі з Захадам, і гатовы прыняць дапамогу Расеі. Па словах самога Саннікава, Лукашэнка «у апошні час страшэнна напалоханы пасля таго, як стаў сведкам таго, як Расея падтрымлівае змену ўлады ў былых савецкіх краінах», адзначае выданне.

←Три года условно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика