Саннікаў: Мадэллю адносінаў з Расіяй з'яўляецца Украіна

Источник материала:  
14.05.2010 12:55 — Новости Политики

Сенсацыйную заяву зрабіў амерыканскі часопіс «Newsweek»: Крэмль вызначыўся, якога кандыдата будзе падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Гэта Андрэй Саннікаў. Паводле ацэнкі часопіса, ён не занадта блізкі з Захадам, і гатовы прыняць дапамогу Расеі.

Сенсацыйную заяву часопіса «Newsweek» сайт charter97.org папрасіў пракаментаваць самога лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

«З Расеяй даўно час выбудоўваць нармальныя адносіны. Расейская Федэрацыя заўсёды будзе стратэгічным партнёрам Беларусі. Калі Масква ўспрымае мае галоўныя мэты — свабодная Беларусь у 2011 годзе і Беларусь у Еўрасаюзе ў 2016–2017 гадах, дык можна размаўляць па ўсіх пытаннях, якія хвалююць і нас, і Расею. У гэтым нічога немагчымага няма. Мадэллю такіх адносінаў з’яўляецца Украіна. Расея спакойна ставіцца да стратэгічнага выбару Украіны ў накірунку Еўропы і мае справу з легітымным прэзідэнтам, абраным сумленна і прызнаным міжнароднай супольнасцю. Мы бачым, як сёння выбудоўваюцца расейска-украінскія адносіны. Так будзе і ў Беларусі, калі тут з’явяцца абраныя народам улады», — заявіў палітык.


charter97.org

←Следующий саммит ОДКБ пройдет в Армении в августе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика