Падрыхтоўку і правядзенне ўступнай кампаніі ў Беларусі будзе кантраляваць дзяржкамісія

Источник материала:  

У мэтах прадастаўлення грамадзянам аднолькавых магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у ВНУ і ССНУ. Аляксандр Лукашэнка 6 мая падпісаў указ № 239 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2010 годзе". Указам зацверджана палажэнне аб дзяржаўнай камісіі і яе склад.

Узначаліць камісію намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў. Яго намеснікамі вызначаны намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксей Ялфімаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Антаніна Морава, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Раіса Саўрыцкая.

←Александр Лукашенко: Далеко не все, чего мы достигли, нравится даже нашим близким друзьям и соседям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика