Беларусь — гэта ўсе мы разам
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Знамянальна, што сёлета мы адзначаем гэтае свята ў дзень 65-й гадавіны Вялікай Перамогі. Нашы сімвалы непарыўна звязаныя з нацыянальнай гісторыяй.
Мы, беларусы, — мірны народ, які нікому не пагражае, больш за ўсё цэніць шчасце спакойна працаваць на сваёй зямлі, але ніколі не дазволіць адабраць у сябе свабоду. І невыпадкова ў дзяржаўных сімвалах, абраных беларусамі, няма месца агрэсіўным геральдычным знакам. Наш герб упрыгожваюць квітнеючыя канюшына і лён, а таксама хлебныя каласы. Сцяг спалучае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяраў, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць.
Дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які б куток свету ні закінуў лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам.
Дык давайце заўсёды памятаць, што патрыятызм і адданасць Радзіме пачынаюцца з павагі і любові да герба і сцяга сваёй краіны.
Шчыра зычу вам здароўя, поспехаў і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.