Памяць пра мінулае для нас свяшчэнная

Источник материала:  

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з 65-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Нам, сучаснікам, нават складана ўявіць радасць, захапленне і шчасце, якія прынесла першая мірная вясна. Але пасля таго, як мінулі гады, мы можам ацаніць вялізны гістарычны сэнс гэтай падзеі. Дзесяцігоддзі міру ў Еўропе, свабода і незалежнасць многіх народаў — усё гэта было аплачана крывёй нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, мільёнаў вядомых і безыменных герояў.

У жорсткіх баях на фронце, у партызанскіх атрадах і падполлі, у палях і на заводах наш народ аддаваў свае сілы дзеля адной мэты — выстаяць і перамагчы.

За Перамогу Беларусь заплаціла страшнай цаной. І таму памяць пра мінулае для нас свяшчэнная.

У цэнтры Мінска, у самым сэрцы нашай Радзімы, гарыць Вечны агонь, а ў сэрцы кожнага з нас ніколі не пагасне падзяка жывым і палеглым воінам. І мы зноў і зноў паўтараем знаёмыя з дзяцінства словы — ніхто не забыты і нішто не забытае.

Пажаваныя ветэраны! Вам мы абавязаныя ўсім — жыццём, свабодай, шчасцем нашых дзяцей. Нізкі паклон вам! Жывіце доўга, застаючыся для нас прыкладам гонару і мужнасці. Мы, нашчадкі пакалення пераможцаў, абяцаем быць вартымі таго, каб ісці з вамі ў адным страі.

У гэтае светлае свята сардэчна зычу вам, дарагія землякі, і вашым блізкім шчасця, міру і дабра!

З Днём Вялікай Перамогі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

←Александр Лукашенко: Далеко не все, чего мы достигли, нравится даже нашим близким друзьям и соседям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика