Мікалай Лазавік: Разгляд скаргаў не паўплываў на вынікі мясцовых выбараў
07.05.2010
—
Новости Политики
Разгляд скаргаў не паўплываў на вынікі мясцовых выбараў, якія былі падведзеныя Цэнтрвыбаркамам 30 красавіка. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.На пасяджэнні ЦВК старшыні абласных выбарчых камісій заяўлялі пра некалькі скаргаў, якія будуць разгледжаныя пасля падвядзення вынікаў выбараў Цэнтрвыбаркамам. Паводле іх слоў, на вынікі выбараў разгляд скаргаў не паўплывае.
"Калі ў скаргах і гаварылася пра парушэнні выбарчага заканадаўства, то пра іх казалася на ўзроўні меркаванняў. Напрыклад, падчас падліку галасоў кудысьці выходзіў старшыня камісіі і гэтай далей", — зазначыў Лазавік.
Паводле яго слоў, скаргі паступалі "на дзеянні, якія маглі мець вынікам парушэнне выбарчага заканадаўства". "Скаргаў па сутнасці не было", — падкрэсліў Лазавік.