Аляксандр Лукашэнка: Беларусь застаецца фактарам стабільнасці на еўрапейскім кантыненце

Источник материала:  

6 мая ў Нью-Ёрку быў зачытаны Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на адрас удзельнікаў спецыяльнага ўрачыстага пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

У прыватнасці, у звароце гаворыцца:

"Нельга забываць, што асноўны ўдар фашысцкай агрэсіі быў накіраваны супраць Савецкага Саюза, народы якога асуджаліся на татальнае знішчэнне. Менавіта Савецкі Саюз адбіў гэты ўдар.

Мы па праве ганарымся тым, што Беларусь разам з іншымі народамі Савецкага Саюза ўнесла асноўны ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам.

У майго народа на генетычным узроўні заложаны код разумення таго, што пагрозу жыццю нясе любая канфрантацыя дзяржаў, паколькі яна здольная перарасці ў глабальную катастрофу.

Таму суверэнная еўрапейскай Беларусь настойліва і паслядоўна рэалізоўвае выключна міралюбівую палітыку!

Для прадухілення смертаносных канфліктаў трагічны вопыт Другой сусветнай вайны прывёў супольніцтва дзяржаў, сярод якіх была і Беларусь, да стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Але, на жаль, да гэтай пары не выкараненыя многія прычыны, якія правакуюць войны і таму патрабуюць сумесных і рашучых дзеянняў усіх дзяржаў. У гэтым трывожным пераліку — імкненне да сусветнага ўладарства, галеча, штучныя бар'еры ў гандлі, ксенафобія і фанатызм, ігнараванне права любога народа на свой шлях развіцця і навязванне ўсім адной мадэлі.

Беларусь заўсёды была і застаецца важным фактарам бяспекі і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце і на сусветнай арэне. ААН мае ў нашай асобе надзейнага і актыўнага ўдзельніка барацьбы з незаконным распаўсюджваннем ядзернай зброі і ядзерных матэрыялаў, наркотыкаў, гандлем людзьмі, незаконнай міграцыяй і спробамі рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны.

Мы, беларусы, і надалей будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, па забеспячэнні супрацоўніцтва, міру і стабільнасці".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

←Александр Лукашенко: Смерть президента Нигерии в Беларуси восприняли с глубокой болью и скорбью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика