Беларусь і Аўстрыя правядуць перагаворы па праекце пагаднення аб узаемнай дапамозе ў мытных справах

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Аўстрыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 мая.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, упаўнаважаны старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Президент Беларуси не намерен выдавать Бакиева новым властям Кыргызстана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика