Аляксандр Лукашэнка прагуляўся па мінскім Парку імя М. Горкага

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 мая пасля завяршэння трэніровачнага хакейнага матчу на крытым катку "Юнацтва" вырашыў прагуляцца па Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты самы стары мінскі парк — былы Губернатарскі сад — адзначае сваё 205-годдзе. У парку 1 мая былі арганізаваны таксама гулянні ў гонар Свята працы.

Аляксандр Лукашэнка паназіраў, як праходзяць трэніровачныя гульні дзіцячых камандаў па хакеі на траве, і даручыў распрацаваць інфраструктуру для заняткаў у парку гэтым відам спорту, зрабіць камфортныя раздзявалкі і душавыя кабіны.

Прэзідэнт прайшоў уздоўж набярэжнай Свіслачы да цэнтральнага ўваходу ў парк, пакінуў запіс на дошцы пажаданняў.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў дзіцячым парку недастаткова атракцыёнаў. У сувязі з малой плошчай Парку імя Горкага Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна развіваць іншыя дзіцячыя паркі. Акрамя таго, на яго думку, на некаторыя атракцыёны цэны завышаны. "Я нядаўна сутыкнуўся з тым, што прыходзіш у цір, убогі, — Br500 каштуе выстраліць адзін раз! Яўна нехта нажываецца, а ўсё таму, што ўсё манапалізавана. У найбліжэйшы час тут і ў іншых месцах будуць адкрыты некалькі ціраў", — сказаў Прэзідэнт.

Беларускі лідар дадаў, што недахопаў яшчэ шмат, аднак дзіцячыя паркі будуць развівацца. "Калі мы дзецям не будзем ствараць умовы, то каму?" — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У цэлым жа Прэзідэнт адзначыў, што яму падабаецца, калі ў выхадны дзень людзі разам з дзецьмі прыходзяць на прагулку ў паркі, дзе створаны ўсе ўмовы для добрага адпачынку.

Ён таксама павіншаваў усіх са святам 1 Мая.  

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Мілінкевіч зноў кідае выклік Лукашэнку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика