У Беларусі пенсіянерам з 1 мая па 30 верасня прадастаўлена скідка 50 працэнтаў на праезд у прыгарадным транспарце
04.05.2010
—
Новости Политики
У Беларусі пенсіянерам з 1 мая па 30 верасня прадастаўлена скідка 50 працэнтаў на праезд у прыгарадным транспарце
Адпаведны ўказ № 204 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 красавіка.
Згодна з дакументам грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), прадастаўлена права на 50-працэнтную скідку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі) на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня 2010 года.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.