Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР з адкрыццём Сусветнай выставы ЭКСПА-2010 у Шанхаі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтао з адкрыццём Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2010" у Шанхаі, якая пачала сваю работу 1 мая.
"Упэўнены, вы зробіце ўсё для таго, каб гэта падзея стала не менш запамінальнай, чым ХХІХ Алімпійскія гульні", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі захапляюцца поспехамі дружалюбнага Кітая ў будаўніцтве квітнеючай дзяржавы, а таксама пазітыўнай дынамікай развіцця адносінаў стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўдзел рэспублікі ў "ЭКСПА-2010" будзе садзейнічаць далейшаму збліжэнню Беларусі і Кітая, умацаванню дружбы і ўзаемаразумення.
"Нашы экспазіцыі, безумоўна, стануць дастойным упрыгажэннем шматнацыянальнага сузор'я выставачных павільёнаў, дадуць магчымасць мільёнам наведвальнікаў азнаёміцца з дасягненнямі беларускага і кітайскага народаў у галіне эканомікі, адукацыі, навукі, культуры і спорту", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў арганізатарам і ўдзельнікам паспяховага правядзення Сусветнай выстаўкі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.