Макей паслаў Гайдукевіча непасрэдна ў Палац Рэспублікі
Паводле яго слоў, 30 сакавіка на імя кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць ЛДП арандаваць залу ў сталічным Палацы Рэспублікі для правядзення кангрэсу.
«Адказ з адміністрацыі ўжо прыйшоў. У ім не сказана ні так, ні не.
Нам адказалі, што трэба падаваць заяўку кіраўніцтву Палаца Рэспублікі», — адзначыў Гайдукевіч.Палітык паведаміў, што ў найбліжэйшы час будуць пададзены заяўкі на правядзенне кангрэсу ў Палац Рэспублікі і канцэртную залу »Мінск».
«Нас задаволіць любая дата ў чэрвені‑жніўні», — сказаў Гайдукевіч.
Падчас кангрэса ЛДП плануе абмеркаванне ўдзелу партыі ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах, у тым ліку перадвыбарнай праграмы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Сяргея Гайдукевіча.
Нагадаем, з’езд ЛДП вылучыў прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Гайдукевіча ў 2008 годзе.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН