Мілінкевіч афіцыйна заявіў, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта

Источник материала:  
03.05.2010 12:30 — Новости Политики

Мілінкевіч афіцыйна заявіў, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Пра гэта ён заявіў 3 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, што праходзіць у гатэлі Еўропа.

Чацверртыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 9 лютага 2011 г.. Рашэнне пра ўдзел у іх Аляксандра Мілінкевіча было прынята радай руху «За Свабоду» 30 красавіка.

У 2006 г. Мілінкевіч ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчай кампаніі Сямёна Домаша.

***

На дадзены момант пра намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы ўжо абвясцілі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідэр Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, а таксама апазіцыйныя палітыкі Андрэй Саннікаў, Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч.


БелаПАН

←Иран хочет активнее сотрудничать с Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика