Паважаныя суайчыннікі!

Источник материала:  

Ад усёй душы віншую вас са Святам працы, якое на працягу многіх гадоў натхняе нашых грамадзян на новыя здзяйсненні і добрыя справы. Яно па праву лічыцца сімвалам стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да працы чалавека.

Святкаванне 1 Мая пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа. Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежыць трываласць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт. Сёння перад краінай адкрытыя шырокія перспектывы — створаны надзейны эканамічны падмурак, спрыяльны інвестыцыйны клімат, сучасная інфраструктура. А галоўнае, сацыяльна абаронены чалавек-працаўнік. І ў гэтым значная роля нашых прафсаюзных арганізацый як надзейнага партнёра дзяржавы і выразніка інтарэсаў працоўных. Па шматгадовай традыцыі напярэдадні Першамая мы традыцыйна ўшаноўваем ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, іх маладую змену, усіх, хто будуе сучаснасць і будучыню Рэспублікі Беларусь.

Перакананы, што агульная праца на карысць Радзімы здольная зрабіць наша жыццё яшчэ больш годным і шчаслівым.

Зычу вам, дарагія суграмадзяне, моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і цудоўнага веснавога настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Беларусь предложила Украине найти свое место в регионе с помощью «дорожной карты»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика