Барыс Батура правёў прыём грамадзян у Полацку

Источник материала:  

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі сакратарыята Савета Рэспублікі, учора Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура правёў прыём грамадзян у Полацкім гарадскім выканаўчым камітэце.

Абмяркоўваліся пытанні аховы здароўя і сацыяльнай абароны асобных катэгорый насельніцтва. Адзін з наведвальнікаў закрануў пытанне аб пенсійным забеспячэнні інвалідаў. У ходзе прыёму былі разгледжаныя таксама пытанні законнасці і абгрунтаванасці судовых рашэнняў, вынесеных па спрэчцы аб пагашэнні запазычанасці за кошт паручальнікаў пры атрыманні адным з жыхароў Полацка крэдыту на куплю кватэры.

Па выніках асабістага прыёму наведвальнікаў пасадавыя асобы Полацка атрымалі адпаведныя заданні па вырашэнні праблемных пытанняў.

Ул. інф.

←Беларусь — Украина: не в союз, так в союзники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика