Беларусь і Германія маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў энергетыцы і лагістыцы
Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург (ФРГ) Матыясам Платцэкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і федэральная зямля Брандэнбург плануюць падпісаць дзве сумесныя дэкларацыі: аб намерах па развіцці супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання аднаўляльнай энергіі і аб намерах па развіцці супрацоўніцтва ў сферах лагістыкі і эканамічнай кааперацыі. "Для Беларусі гэтыя тэмы з'яўляюцца актуальнымі і ўпісваюцца ў дзяржаўную стратэгію работы беларускага ўрада. Прэм'ер-міністр Беларусі таксама падкрэсліў, што двухбаковыя сустрэчы апошнім часам становяцца рэгулярнымі. Калі на першай сустрэчы ў 2007 годзе абмяркоўваліся агульныя пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з зямлёй Брандэнбург, то ўжо ў 2009 годзе бакі гаварылі аб канкрэтных праектах, абмяняліся дэлегацыямі, паглядзелі магчымасці адзін аднаго.
У складзе дэлегацыі зямлі Брандэнбург — прадстаўнікі дзелавых колаў рэгіёна, якія працуюць у такіх сферах, як альтэрнатыўная энергетыка, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі і вытворчасць прадуктаў харчавання, інфармацыйныя тэхналогіі, смеццеперапрацоўка і іншыя.