Мілінкевіч абвесціць пра старт выбарчай кампаніі 3 траўня
Напачатку а 11‑й пройдзе малебен у Храме святых Пятра і Паўла, а ў 11.30 у адным з мінскіх касцёлаў — Чырвоным або Катэдры. Пасля гэтага ў гатэлі «Еўропа» будзе абвешчана пра пачатак перадвыбарчай кампаніі А. Мілінкевіча.
Лідэр руху «За свабоду!» ідзе на выбары пад праеўрапейскімі лозунгамі, паведамляе сайт АДС.
У 2006 г. Мілінкевіч ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Паводле афіцыйных вынікахў, палітык атрымаў ўсяго 6,1% галасоў. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчай кампаніі Сямёна Домаша.
***
Пра свой удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах заявілі Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі (БХД), Мікалай Статкевіч (БСДП «Народная Грамада»), Андрэй Саннікаў (каардынатар «Хартыі"97»).
Заявіла дэ-факта пра свой удзел у будучай кампаніі АГП (калі не будзе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл). Трэці раз будзе балатавацца Сяргей Гайдукевіч (ЛДП). «Вагаецца» Аляксандр Лукашэнка.