Курманбек Бакіеў жыве ў катэджы ў Драздах?
27.04.2010 17:28
—
Новости Политики
Што вядома пра знаходжанне зрынутага прэзідэнта Кыргызстана ў Мінску?
Паводле Радыё Свабода
Яшчэ 23 красавіка Курманбек Бакіеў жыў у адным з катэджаў на тэрыторыі рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах пад Мінскам. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміў прадстаўнік дыпламатычнага корпусу, які прасіў не называць ягонага імя.
Ці жыве Бакіеў і цяпер у Драздах, крыніцы невядома.У Міністэрстве замежных спраў Беларусі каментаваць гэтую тэму адмовіліся, а да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі дазваніцца не ўдалося — падчас паездкі кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць тэлефон прэс‑службы маўчыць.
У амбасадзе Кыргызстана ў Беларусі сказалі, што там не ведаюць, дзе цяпер знаходзіцца экс‑прэзідэнт.
Паводле Радыё Свабода