Лазавік: Прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца ў 2010-м

Источник материала:  
25.04.2010 21:16 — Новости Политики

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік зазначыў, што не выключае таго, што прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года.

На просьбу пракаментаваць інфармацыю, прыведзеную ва ўлётцы кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дзе сцвярджаецца, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца сёлета, Лазавік сказаў: «Спадар Гайдукевіч, напэўна, па-свойму лічыць каляндар, і, цалкам магчыма, што ён не памыляецца. Рэч у тым, што выбарчае заканадаўства ўстанаўлівае крайні позні тэрмін правядзення выбараў. А прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта.

Калі зыходзіць з таго, што інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праходзіла, калі не памыляюся, 6 красавіка, то чарговыя выбары павінны прайсці не пазней за 6 лютага. Раней — магчыма.

Можа быць, у спадара Гайдукевіча ёсць асаблівае прадчуванне, і ён якраз угадаў, якое рашэнне прыме парламент пры назначэнні даты выбараў. Цалкам магчыма, што гэтыя выбары будуць прызначаны і на канец 2010 года».


БелаПАН

←Время белорусского Берлаги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика