Датэрмінова прагаласавалі 30% выбаршчыкаў

Источник материала:  
25.04.2010 12:36 — Новости Политики
Датэрмінова на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 29,3% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Датэрміновае галасаванне праходзіла з 20 па 24 красавіка.

Паводле слоў Лазавіка, найбольш актыўна датэрмінова галасавалі выбаршчыкі Магілёўскай вобласці (34,3%), найменш актыўна — Мінска (23,5%).

У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавала 26,4% выбаршчыкаў, Віцебскай — 33,2%, Гомельскай — 33,9%, Гродзенскай — 25,4%, Мінскай — 30,1%.

На сёлетніх мясцовых выбарах яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання была большай, чым на папярэдніх, якія праходзілі ў 2007 годзе. Тады датэрмінова прагаласавала амаль 25% выбаршчыкаў.


БелаПАН

←Лукашенко: российское руководство непоследовательно в высказываниях о "трудоустройстве" высокопоставленных лиц, покинувших свою страну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика