Меляшкевіч: Прыйшоў — дакладна ляжаць
Юрась Меляшкевіч, які вылучаецца па Слабадской выбарчай акрузе № 28, заўважыў парушэнні выбарчага заканадаўства.
На выбарчых участках № 95–99, якія размешчаны ў школе № 206 па вуліцы Рафіева, пад стэндам ад ЦВК, ляжаў стос улётак з праграмай дзеянняў і абяцаннямі аднаго з кандыдатаў.
«Мне пра гэта паведалі ўчора знаёмыя выбаршчыкі — кажа Юрась Меляшкевіч, кандыдат у дэпутаты па
«На выбарчым участку павінен знаходзіцца толькі інфармацыйны стэнд, на якім прадстаўлена інфармацыя пра усіх кандыдатаў у дэпутаты. — каментуе Сяргей Альфер, — Ні ў якім разе там не могуць ляжаць нейкія стосы ўлётак. Гэта грубае парушэнне, бо выбарчая камісія мусіць быць незалежнай і непрадузятай, каб не праводзіць у дзень выбараў агітацыю за кандыдата. які ім болей падабаецца».
НШ