Зміцер Бабіцкі: «Кандыдат у дэпутаты — як баксёрская груша»

Источник материала:  
21.04.2010 14:00 — Новости Политики

Рашэнне пайсці ў кандыдаты было не з лёгкіх для Змітра Бабіцкага. 30-гадовы эканаміст з Барысава — сапраўдны ветэран палітыкі. На мінулых мясцовых выбарах у 2004 г. ён, паводле афіцыйных пратаколаў, перамог. Але пасля перагляду вынікаў Бабіцкі «прайграў» кандыдату ад улады 22 галасы.

Сёлета Зміцер Бабіцкі зноў выставіў сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах.

На яго думку, плён ад удзелу дэмакратаў у выбарах неадназначны.

З аднаго боку, выбарцы, да якіх у дзверы грукаюцца кандыдаты ад апазіцыі, адчуваюць, што яны некаму патрэбныя, што імі нехта цікавіцца. З іншага боку, дзяржаўная машына не прапускае гэтых кандыдатаў да ўлады, што выклікае ў выбарцаў расчараванне ў самой ідэі выбараў.

За маладога кандыдата-апазіцыянера ўжо падпісалася пятая частка яго акругі ў Барысаве. Але ці вераць Бабіцкі і яго прыхільнікі ў перамогу? Як выглядае агітацыя «ад дзвярэй да дзвярэй» у Барысаве?

Чаму перспектыўны малады кандыдат прынцыпова адмаўляецца займацца палітыкай у Мінску?

Пра гэта – глядзіце ў нашым відэа:

←Бакиев из Минска: Меня остановит только смерть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика