У першы дзень – 3,6%

Источник материала:  
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак з бюлетэнямі прышлі 3,6% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік.Па рэгіёнах сытуацыя выглядае так: 

Берасьцейская вобласьць –2,8%
Віцебская – 3,9%
Гомельская – 4,7%
Гарадзенская –2,9%,
Магілеўская – 4,0%
Менская – 3.4%
Менск – 3,4%

Спадар Лазавік назваў такую актыўнасьць "даволі высокай":

"Напэўна, гэта зьвязана з тым, што ў апошнія дні значна актывізавалася агітацыйная работа".

На папярэдніх мясцовых выбарах (студзень 2007 году) у першы дзень датэрміновага галасаваньня было 2,7%. Агулам за пяць дзен дарэтміновага галасаваньня прынялі ўдзел 24,9%.
←Курманбек Бакиев сделал заявление для прессы (полный текст)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика