Віцебск: за аўторак на адным з участкаў прагаласавала 30% выбарцаў

Источник материала:  
21.04.2010 11:37 — Новости Политики

Як паведаміў кандыдат у Віцебскі гарсавет ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Уладзімір Рамановіч, 20 красавіка на 47-м выбарчым участку Тэхналагічнай акругі датэрмінова прагаласавала каля 450 чалавек з прыкладна 1,5 тысячы прыпісаных. То бок, каля 30 адсоткаў выбаршчыкаў. Калі так пойдзе і надалей, кажа Уладзімір, выбары ўжо можна і не праводзіць.

Як адзначыў кандыдат, галасуюць збольшага студэнты Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэту. Паводле размоваў са студэнтамі Уладзімір можа сцвярджаць, што галасуюць яны «дабраахвотна-прымусова».

«Мне казаў не адзін чалавек, што іх „вельмі прасілі“ прыйсці і прагаласаваць датэрмінова», — кажа Рамановіч.


Прэсавая служба БХД

←Минск не убедил

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика