Бакіеў не прызнае сваёй адстаўкі
21.04.2010 11:55
—
Новости Политики
Зварот доўжыўся роўна чатыры хвіліны, а меры перасцярогі былі прынятыя надзвычайныя.
Квартал перад будынкам СНД — на рагу вуліц Кірава і Камсамольская, насупраць стадыёна «Дынама» — быў ачэплены міліцыяй, усе аўтамабілі эвакуяваныя, міліцыянеры з сабакамі і мінашукальнікамі шукалі выбухоўку. Прысутнічалі міліцыянеры з сабакамі і ў самім будынку.
Зварот Бакіева ўтрымліваў сем пунктаў.
Экс‑прэзідэнт заявіў, што не прызнае сваёй адстаўкі.«Я законна абраны прэзідэнт, прызнаны сусветнай супольнасцю», — сказаў Бакіеў.
Падрабязнасці праз некалькі хвілін на сайце…
***
Пра тое, што Бакіеў разам з сям"ёй знаходзіцца ў Мінску стала вядома ў аўторак падчас выступу А. Лукашэнкі ў беларускім парламенце. Кіраўнік Беларусі заявіў, што Бакіеў прыляцеў у Мінск у панядзелак на яго запрашэнне.
АП, фота ЮД