Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Папу Рымскага Бенедзікта ХVІ з пятай гадавінай урачыстага пачатку пантыфікату
20.04.2010
—
Новости Политики
"Ваша нястомная карпатлівая праца накіравана на ўсталяванне хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадстве, пераадоленне беднасці, абарону чалавечага жыцця і сацыяльнай справядлівасці, умацаванне міру ва ўсім свеце. Гэта дзейнасць поўнасцю падтрымліваецца Рэспублікай Беларусь", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокі ўзровень адносінаў паміж Беларуссю і Ватыканам, падтрымку Апостальскай сталіцай імкнення нашай краіны да пашырэння ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.