У Кіргізстана будуць пытаньні да Лукашэнкі, калі ён дасьць палітычны прытулак Бакіеву

Источник материала:  
Віцэ-прэм'ер часовага ўраду Кіргізстану Азымбэк Бекназараў выказаў надзею, што экс-прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў ляціць у Менск для таго, каб адтуль прасіць палітычны прытулак у якой-небудзь трэцяй краіне."Бакіеў паляцеў у Менск, каб быць далей ад Кіргізстану". 

"Але калі ён застанецца ў Беларусі, то, вядома, гэта можа пашкодзіць адносінам паміж нашымі краінамі", - падкрэсьліў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытаньне пра верагоднасьць таго, што Бакіеў пераехаў з Казахстану, дзе знаходзіўся ў апошнія суткі, у Менск, ён адзначыў, што "Лукашэнка ня пойдзе на гэта", так як паміж краінамі "існуе пагадненьне аб экстрадыцыі злачынцаў".

Ён таксама заявіў, што "ў двухбаковых адносінах паміж дзяржавамі будуць існаваць сур'ёзныя пытаньні", калі якая-небудзь з краін СНД дасьць прытулак Бакіеву, у дачыненьні да якога ў Кіргізстане ўзбуджаная крымінальная справа па факце масавага расстрэлу людзей і ўзурпацыі ўлады.
←ОГП выдвинет своего кандидата в президенты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика