Візы для грамадзянаў Беларусі і Ізраіля будуць адмененыя. У пэрспэктыве

Источник материала:  
Пра гэта сёньня заявіў амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Эдуард Шапіра, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода. 
Амбасадар сказаў: "Я сёньня не магу гаварыць пра дату толькі з-за асьцярожнасьці. Гэта ня ёсьць праблема, а гэта тэматыка перамоваў. І давайце спачатку пачакаем, чым скончыцца візыт у Ізраіль міністра спорту і турызму Алега Качана, заплянаваны на канец красавіка. Падчас гэтага візыту будзе абмяркоўвацца і пытаньне аб узаемнай адмене візаў". 

Спадар Шапіра нагадаў, што перамовы наконт адмовы ад візаў пачаліся адначасова са ўсімі краінамі СНД. Але пакуль перамовы пасьпяхова завяршыліся толькі з Расеяй.
←Агитация «по-барски»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика