Прэзідэнт беларусі даручыў рэгіянальным уладам аказваць максімальнае садзейнічанне польскаму боку
15.04.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка даручыў рэгіянальным уладам аказваць максімальнае садзейнічанне польскаму боку ў транзітным перамяшчэнні і іншую дапамогу, якая можа яму спатрэбіцца на тэрыторыі Беларусі.
Свае спачуванні прэм'ер-міністру Польшчы Дональду Туску накіраваў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
Глыбокія спачуванні ў тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім выказаў і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.