Ад Беларусі на пахаванне Качыньскіх паедзе Барыс Батура
14.04.2010
—
Новости Политики
Беларусь на жалобным мерапрыемстве, запланаваным на 18-га красавіка, будзе прадстаўляць старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура.Нагадаем, што пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх адбудзецца ў Кракаве. Жаданне прысутнічаць на жалобнай цырымоніі ўжо выказалі прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлер Германіі Ангела Маркель і шэраг іншых кіраўнікоў дзяржаў і урадаў.