Пасол Польшчы ў Мінску выказаў падзяку ўсім за спачуванні і салідарнасць

Источник материала:  
13.04.2010 18:32 — Новости Политики
Пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін разам з супрацоўнікамі дыпмісіі і Польскага інстытута ў Мінску 13 красавіка выступіў з заявай, у якой выказаў падзяку усім за "выказванне спачування і салідарнасці ў болі і цярпенні".

У заяве, размешчанай на сайце пасольства, адзначаецца, што 10 красавіка 2010 года "адбылася адна з найвялікшых трагедый у гісторыі Польшчы": на шляху ў Катынь загінулі прэзідэнт краіны Лех Качыньскі, яго жонка і ўсе члены афіцыйнай дэлегацыі.

"Мы апынуліся перад тварам катастрофы, якая перавышае ўсе ўяўленні і магчымасці яе разумення, — піша Літвін. — Нашу Айчыну спасцігла вялікая трагедыя. Дзень катастрофы пад Смаленскам чорнай старонкай увойдзе ў гісторыю Еўропы і свету".

"Нельга знайсці слоў, якімі можна перадаць тое, што мы ўсе адчуваем у гэтыя хвіліны. Тыя, хто павінен быў ушанаваць памяць салдат з Катыні, самі загінулі ў катынскім лесе. Будзем жа разам у гэтыя цяжкія хвіліны", — заклікаў Хенрык Літвін.

←Делегация белорусских парламентариев посетит Париж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика