Лукашэнка: «Толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы»

Источник материала:  
09.04.2010 12:34 — Новости Политики
Пра гэта заявіў у чацвер кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Маскоўскай вобласці Расіі Барысам Громавым.

«Яшчэ раз падкрэсліваю — мы свае людзі!» — сказаў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што «нехта нядаўна спрабаваў распусціць нейкія недарэчныя чуткі аб тым, што ў нас нібыта ўціскаецца руская мова».

«Гэта абсурд! Руская мова — гэта наша мова. Пятнаццаць гадоў я пастаянна паўтараю: толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы. Што мы ад гэтага выйграем?» — абурыўся кіраўнік дзяржавы. «Відаць, некаму трэба штучна накаліць абстаноўку», — дадаў ён.

«Мы хочам працаваць у Расіі. Расія — вялікая, неабдымная і вельмі розная, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няўжо мы не можам выкарыстоўваць Маскоўскую вобласць як плацдарм для пашырэння прысутнасці ў вашай краіне?.. Але пакуль даводзіцца канстатаваць: мы недастаткова добра працуем з Падмаскоўем».

«Відавочна, што канкрэтных пытанняў дастаткова. Узаемная воля на ажыццяўленне гэтых праектаў у нас ёсць», — падвёў вынік прэзідэнт.


Аўтар: БЕЛТА

←Международный конгресс ЕврАзЭС пройдет в декабре в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика