Ветэраны вайны ў Мінску ў маі змогуць бясплатна наведваць лазні
09.04.2010
—
Новости Политики
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УП "Гарадскія лазні".
У перыяд з 1 па 31 мая гарадскія лазні прадаставяць ветэранам магчымасць бясплатна наведаць агульныя аддзяленні і індывідуальныя душавыя кабіны, а таксама скарыстаць цырульніцкія паслугі.
Дабрачынная акцыя распаўсюджваецца на Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, ветэранаў і інвалідаў вайны, інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
Акцыя прысвечана 65-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.