Беларусь выступае за аднаўленне палiтычнай стабiльнасцi ў кыргызскiм грамадстве

Источник материала:  

У Рэспублiцы Беларусь устрывожаны развiццём падзей у Кыргызскай Рэспублiцы, дзе ў апошнiя днi адбываюцца сутыкненнi, якiя прывялi да чалавечых ахвяраў. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — прэс-сакратара МЗС Беларусi Андрэя Савiных у сувязi з сiтуацыяй у Кыргызскай Рэспублiцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Перакананы, што вулiчнае процiстаянне не можа быць сродкам вырашэння ўзнiкаючых праблем, -- адзначыў Андрэй Савiных. — Мы заклiкаем бакi канфлiкту ўстрымацца ў iнтарэсах краiны ад далейшага прымянення насiлля, аднавiць палiтычную стабiльнасць у кыргызскiм грамадстве i прадэманстраваць гатоўнасць да ўрэгулявання ўсiх пытанняў у прававым полi".

←Лукашенко: Мы немного "споткнулись"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика